Раздзел 5. Фразеаграфія
Пытанні для самакантролю
- Акрэсліце прадмет і задачы фразеаграфіі як раздзел мовазнаўства.
- Ахарактарызуйце тлумачальныя слоўнікі фразеалагізмаў з народнай мовы і асобных гаворак Беларусі.
- Дайце характарыстыку фразеалагічным слоўнікам літаратурнай мовы (тлумачальным, этымалагічнаму).
- Ахарактарызуйце двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі фразеалагізмаў.
- Ахарактарызуйце набыткі сучаснай беларускай парэміяграфіі.
Практыкаванні
Практыкаванне 1. З дапамогай “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” І.Я. Лепешава (Мн., 1993) падбярыце да прыведзеных фразеалагізмаў сінанімічныя. Адзначце, якія з фраземаў маюць нейтральную, а якія станоўчую і адмоўную ацэначнасць. Акрэсліце стылістычную афарбоўку фразеалагізмаў.
Абое рабое, бярозаю ліцца, ліць ваду на млын, пакарыць сэрца, курыць фіміям, з божай ласкі.
Практыкаванне 2. Дайце пісьмовую характарыстыку “Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў” І.Я. Лепешава (Мінск, 2004). Прыкладны план: а) асноўнае прызначэнне слоўніка, б) будова слоўнікавага артыкула, в) колькасць загаловачных слоў, г) сістэма памет, д) прыклад аднаго слоўнікавага артыкула.
Практыкаванне 3. Дайце пісьмовую характарыстыку слоўніка беларускіх літаратурных афарызмаў Леванюк, А. Я. “Пацеркі жыццёвай мудрасці : слоўн. беларус. літ. Афарызмаў” (Брэст, 2018)..Прыкладны план: а) асноўнае прызначэнне слоўніка, б) будова слоўнікавага артыкула, в) колькасць загаловачных слоў, г) сістэма памет, д) прыклад аднаго слоўнікавага артыкула.
Практыкаванне 4. Дайце пісьмовую характарыстыку тлумачальнага слоўніка Я.Я. Іванова “Крылатыя афарызмы ў беларускай мове : з іншамоўных літаратурных і фальклорных крыніц VIII ст. да н. э. – ХХ ст.” (Магілёў, 2011). Прыкладны план: а) асноўнае прызначэнне слоўніка, б) будова слоўнікавага артыкула, в) колькасць загаловачных слоў, г) сістэма памет, д) прыклад аднаго слоўнікавага артыкула.
Практыкаванне 5. Падрыхтуйце паведамленне ў навуковым стылі “Роля івана Якаўлевіча Лепешава ў развіцці беларускай фразеагарафіі і парэміяграфіі”.
Практыкаванне 6. Падрыхтуйце паведамленне ў навукова-папулярным стылім на пасяджэнні школьнага лінгвістычнага гуртка “Фразеаграфічная і парэміялагічная спадчына Фёдара міхайлавіча Янкоўскага”.